Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Сіпакоў Янка

Янка  Сіпакоў  (нар.  15.01.1936  г.  у  вёсцы  Зубрэвічы  Аршанскага  раёну — 10.03.2011)  — пісьменьнік, перакладчык. Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «Зь вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх баляд» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае, 1978), «Усьміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988). Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесьцяў і апавяданьняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяваньне на радасьць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Выйшлі Выбраныя творы ў двух тамах (1985). Пераклаў на беларускую мову «Лісьце травы» У. Уітмэна (1978), «Турэмны дзёньнік» Хо Шы Міна (1985), «Санэты бяды» Ф. Прэшарна (1987), урыўкі з «Калевалы» і інш.

(Фота: news.vitebsk.cc)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2