Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Даўгяла Зьміцер

Зьміцер  Даўгяла — гісторык і архівіст, клясык беларускай археаграфіі. Нарадзіўся ў 1868 г. у в. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. (цяпер Шумілінскі р-н  Віцебскай  вобл.)  у  сям’і  праваслаўнага  сьвятара.  Сам  таксама атрымаў духоўную адукацыю (у Віцебску і С.-Пецярбурзе). Ад 1897 г. архіварыюс Віцебскага цэнтральнага архіву старажытных актаў, ад 1903 г. — у Віленскім архіве. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, удзельнік Усебеларускага кангрэсу 1917 г. У савецкі час працаваў у розных навуковых, архіўных і бібліятэчных установах Беларусі (у тым ліку, ад 1929 г. — дырэктар бібліятэкі Беларускай АН). Займаўся дасьледаваньнем гісторыі гарадоў і нацыянальных мяншыняў Беларусі. Але сапраўдную вядомасьць Даўгялу прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка ды выданьне зборнікаў дакумэнтаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27—32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32—37, Вільня, 1907—12), «Беларускі архіў» (т. 1—3, Мн., 1927—30), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1—2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).
Арыштаваны  10.12.1937 г.  Паводле  пастановы  пазасудовых  органаў  ад 11.9.1939 г. высланы ў Казахстан на 5 гадоў, дзе і памёр (мяркуецца, у красавіку  1942 г.  у  кішлаку  Пахта-Арал  Чымкенцкай вобл.).  Рэабілітаваны  пасьмяротна ў 1964 г.

(Фота: be-x-old.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 7