Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Сітніца Рыгор

Рыгор Сітніца - беларускі графік, паэт. Нарадзіўся 1 студзеня 1958 году ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёну Гомельшчыны. Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме, па рэкамендацыі настаўніка, Івана Маліноўскага, перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахремчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1985 годзе стаў сябрай Беларускага Саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў. Творы Рыгора Сітніцы захоўваюцца ў сямі музэях Беларусі ўлучна з Нацыянальным мастацкім і Нацыянальным музэям гісторыі і культуры. А таксама ў Музэі эгейскага мора ў Афінах (Грэцыя) і Гайнаўцы (Польшча). І ў многіх прыватных калекцыях, у тым ліку ў буйнейшай сусьветнай прыватнай калекцыі графікі Франса Салеса Грыля ў Мюнхэне (Нямеччына). Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся у Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. З'яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006).

(www.svaboda.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 7