Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Сокалаў-Воюш Сяржук

Сяржук Сокалаў-Воюш — беларускі паэт, журналіст, бард і перакладчык. Нарадзіўся ў сям'і служачых 16 кастрычніка 1957 г. у вёсцы Астроўшчына (Полацкі раён, Віцебская вобласць). З 1973 г. жыў у Наваполацку і працаваў спачатку слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў (1974 — 1976 гг.), а затым на Наваполацкім вытворчым аб'яднанні «Палімір» (1979 г.). З 1976 па 1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1979 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, пасля 3-х курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985 г. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979 — 1984 гг.). Потым Сокалаў-Воюш працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 5 Наваполацка (1982 — 1984 гг., 1985 — 1988 гг.), навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнаіа музея Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984 — 1985 гг.), звольнены за арганізацыю святкавання Купалля на тэрыторыі музея. У канцы 1980-х гг. актыўна ўдзельнічаў у мерапрыемствах арганізаваных нацыянальна арыентавай часткай грамадства. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988—1990 гг.). Член Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 г.). У 1991 г. па сямейных абставінах пераехаў у ЗША. Працуе на Радыё «Свабода», жыве ў Празе (Чэхія).

У 1989 г. выдаў зборнік «Кроў на сумётах». У тым самым годзе паставіў п’есу-казку «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі». Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак». Пераклаў на беларускую мову творы А.Андрэева «Манумэнт», «Любоў да бліжняга», таксама некаторыя творы польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў. У 2001 г. выйшаў першы альбом зь ягонымі песьнямі «Нефармальны беларус ды іншыя песьні». У 2006 — другі — «Песьні Лісоўчыкаў».

(Фота: www.tut.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 73