Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Копша Тодар

Тодар Копша (Рыгор Яновіч) (1939–2012) - мастак-авангардыст, тэарэтык мастацтва. Тодар Копша (Рыгор Яновіч). Нарадзіўся ў Слаўгарадзе. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню. За савецкім часам удзельнічаў у незалежных творчых суполках, арганізоўваў падпольныя мастацкія выставы. Творчы псэўданім Копшу прыдумаў ягоны сябар паэт Алесь Разанаў. Па-старабеларуску «копша» азначала «магільны дух», «далакоп». За некалькі гадоў да сьмерці мастак амаль перастаў выходзіць з дому. Маляваць ужо ня мог. Працаваў у тэхніцы каляжу, якую асвоіў у росквіце сваёй творчасьці. Працы Тодара Копшы знаходзяцца ў замежных прыватных калекцыях. Самую знакамітую ягоную карціну «Сон» купіў францускі калекцыянэр. Доўгі час працы Копшы выстаўлялі вельмі рэдка. Апошняя прыжыцьцёвая выстава адбылася напрыканцы 2008 году. 

(Фота: nn.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2