Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Дубноў Сімон

Сімон Дубноў (1860—1941) — выбітны габрэйскі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч, родам з Мсціслава. Атрымаў традыцыйную габрэйскую адукацыю, але рана адышоў ад артадаксальнай рэлігійнасці, займаўся самаадукацыяй. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Габрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства. У 1922 г. эміграваў з СССР, пасяліўся ў Коўне, пазней пераехаў у Берлін. Пасля прыходу да ўлады Гітлера (1933) перасяліўся ў Рыгу, дзе апублікаваў шэраг гістарычных працаў і мемуары. Пасля акупацыі Рыгі нямецкімі войскамі Дубноў быў арыштаваны і адпраўлены ў гета, дзе вёў дзённік і працягваў навуковыя росшукі. 8 снежня 1941 г. быў забраны з дома, у якім жыў, і далучаны да калоны смяротнікаў. Дакладная дата пагібелі невядомая.

Сімон Дубноў — аўтар манументальных прац па гісторыі габрэйскага народа. Выступаў таксама як літаратурны крытык і публіцыст. «Кніга жыцця» — мемуары, напісаныя ім на аснове ўласных дзённікаў, у якіх зафіксаваная багатая панарама падзей другой паловы ХІХ — першай паловы ХХ стст.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2